Усе рэзідэнты
ЗАТ «ТЭРМІНАЛ ЗАХАД»
Лагістыка
Аб кампаніі
Закрытае акцыянернае таварыства «ТЭРМІНАЛ ЗАХАД» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» 17 лістапада 2022 года з інвестыцыйным праектам «Стварэнне вытворча-лагістычнага прадпрыемства ў СЭЗ «Гроднаінвест». Рэалізацыя праекта плануецца на ўчастках №4 (г. Гродна) і №12 (Свіслацкі раён) СЭЗ «Гроднаінвест».
У рамках інвестыцыйнага праекта будзе створана прадпрыемства па перагрузцы звадкаваных вуглевадародных газаў з чыгуначных вагонаў-цыстэрнаў шырокай каляіны на вузкую, а таксама з вагонаў-цыстэрнаў на аўтамабільны транспарт. Дадаткова прадугледжваецца магчымасць аказання паслуг па ачыстцы і кампаўндынгу звадкаваных вуглевадародных газаў.