Усе рэзідэнты

СТАА «ЗОУ-ЛенЕУРАМЭБЛЯ»

Дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі

230015, г. Гродна, ул.Мяснiцкая, 12

+375 152 79-90-04

+375152 79-90-07 (факс)

market@zov.by

Аб кампаніі

СТАА «ЗОУ-ЛенЕУРАМЭБЛЯ» (Беларусь - Ізраіль) (галаўное прадпрыемства Групы кампаній «ЗОУ») з'яўляецца найбуйнейшым беларускім вытворцам кухняў, мэблі для гасціных, спальняў, абедзенных зон па індывідуальных заказах ў вялікіх аб'ёмах. Уся вырабляемая прадукцыя сертыфікавана. Сістэма менеджменту якасці на прадпрыемстве адпавядае патрабаванням ISO 9001-2008. У якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» зарэгістравана ў 2006 годзе.

Дылерская сетка кампаніі ўключае больш за 900 афіцыйных прадстаўнікоў і цэнтраў продажаў у Беларусі, Расіі, Украіне, ЗША, ААЭ, Францыі, Грузіі, Казахстане, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Германіі, Ізраілі, Бельгіі і іншых краінах.

Група кампаній «ЗОУ» - гэта сямейнае прадпрыемства ў трэцім пакаленні, мае ва ўласнасці 50 тысяч квадратных метраў вытворчых плошчаў. У вытворчы працэс ўцягнутыя больш за 2 тысячы супрацоўнікаў. Усе вытворчыя комплексы аснашчаны аўтаматызаванымі лініямі і высокатэхналагічным абсталяваннем.

Прадукцыя


Інтэрнэт-крама кухоннай мэблі «Оптыма»