ТАА «ЮнiсТрэйд»
Машынабудаванне і металаапрацоўка
Аб кампаніі
Кампанія «ЮнiсТрэйд» (Беларусь) з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў металавырабаў у Рэспубліцы Беларусь. Больш за 10 гадоў прадпрыемства бесперапынна развіваецца, стварае унікальную для постсавецкай прасторы прадукцыю выключна з высакаякаснага металу. Сёння кампанія мае гандлёвыя прадстаўніцтвы ў 6 краінах блізкага і далёкага замежжа, з'яўляецца афіцыйным партнёрам італьянскага вытворцы DEASystemCIS.
«ЮнiсТрэйд» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест" 23 сакавіка 2021 года з інвестыцыйным праектам па арганізацыі вытворчасці металічных канструкцый.
Інвестар пабудуе сучасны вытворча-складской комплекс на ўчастку №1 (раён Грандзічы) сектар 1 СЭЗ "Гроднаінвест", набудзе новае і мадэрнізуе дзеючае тэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці розных металічных канструкцый. Запуск першай чаргі вытворчасці запланаваны на канец 2022 года. Агульны аб'ём інвестыцый перавысіць 3 млн еўра.
Прадукцыя кампаніі:
- металічныя платы
- дах і дахавыя матэрыялы
- элементы даху
- вадасцёкавыя сістэмы
- сістэмы вентыляцыі
- фасадныя панэлі