Усе рэзідэнты
ТАА «ВІМЗАУПЛАСТ»
Хімічная
Аб кампаніі
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВІМЗАУПЛАСТ» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» 30 чэрвеня 2022 года з інвестыцыйным праектам па стварэнні вытворчасці вырабаў з сінтэтычных палімераў і кварцавага агламерату.
Большая частка прадукцыі будзе рэалізоўвацца ў рамках спецыяльнага прававога рэжыму СЭЗ праз развіццё кааперацыйных сувязей з рэзідэнтамі СЭЗ Беларусі, а таксама на экспарт у Расійскую Федэрацыю. Выпуск прадукцыі плануецца пачаць у IV квартале 2022 года. Агульныя інвестыцыйныя затраты па праекту перавысяць мільён еўра. За ўвесь перыяд рэалізацыі праекта плануецца стварыць 30 новых працоўных месцаў.