Усе рэзідэнты

ТАА «ТехнаХiмРэагент-Бел»

Хімічная

г. Гродна, вул. Дзяржынскага, д.116а

+375 152 55-40-51

+375 152 55-40-54 (факс)

info@txr.by

Аб кампаніі

ТАА «ТехнаХiмРэагент-Бел» (Вялікабрытанія - Расiя) - вытворца рэагентаў і тэхналогій водападрыхтоўкі і ачысткі сцёкавых вод, зарэгістраваны ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» у 2011 годзе. Асноўнымі напрамкамі інжынірынгавай і тэхналагічнай вытворчасці з'яўляюцца водападрыхтоўчае абсталяванне і абсталяванне для ачысткі сцёкавых вод. Вытворчасць рэагентаў ажыццяўляецца па эксклюзіўнай тэхналогіі ангельскай кампаніі «B & V water treatment LTD».

Кампанія ўключае:

  • інжынерны цэнтр, дзе працуюць хімікі, тэхнолагі і канструктары;
  • тры ўчасткі вытворчасці рэагентаў;
  • сучасную ўстаноўку падрыхтоўкі глыбоказмягчонай і глыбокаабяссоленай вады;
  • складскія памяшканні плошчай больш за 2000 м2,
  • лабараторыю кантролю якасці сыравіны і прадукцыі;
  • лабараторыю навукова-даследчых работ;
  • зборачны ўчастак абсталявання водападрыхтоўкі;
  • зборачны ўчастак абсталявання АСК ТП.

Прадукцыя

  • Рэагенты для стабілізацыйнай апрацоўкі водаабаротных сістэм
  • Рэагенты для вядзення воднахімічнага рэжыму катлоў
  • Рэагенты для ўстановак ультрафільтрацыі, нанафільтрацыі і зваротнага осмасу
  • Комплексныя рэагенты для іншых мэтаў