ТАА «Сільва Ладжыстык БіУай»
Лагістыка

Аб кампаніі
ТАА «Сільва Ладжыстык БіУай» (Нідэрланды) зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» 21 снежня 2018 г. з інвестыцыйным праектам «Развіццё ТАА Сільва Ладжыстык БіУай» у СЭЗ «Гроднаінвест».
Праектам мяркуецца развіццё транспартна-лагістычнага цэнтра на ўчастку №12 СЭЗ «Гроднаінвест», арыентаванага на абслугоўванне чыгуначных грузапатокаў, які аказвае паслугі па перагрузцы з каляіны 1520 мм на каляіну 1435 мм, захоўванню дранкі і драўніны на адкрытых пляцоўках, складской апрацоўцы (упакоўцы) грузаў і інш.
ТАА «Сільва Ладжыстык БіУай» будзе аказваць лагістычныя паслугі ва ўмовах спецыяльнага прававога рэжыму як на экспарт, так і іншым рэзідэнтам СЭЗ, у тым ліку ЗТАА «Кранаспан», ТАА «Кранаспан НТ», ТАА «Ультра Плай» у рамках развіцця кластара дрэваапрацоўкі і вытворчасці мэблі.
Кампанія «Сільва Ладжыстык БіУай» з'яўляецца часткай мэблевага кластара СЭЗ «Гроднаінвест» у Смаргоні, у які ўваходзяць таксама ЗТАА «Крaнаспан», ТАА «Крaнаспан НТ», ТАА «Ультра Плай», ТАА «Шынака Мэбля Бел», ТАА «Аргалi Пропертыз БиУай».