Усе рэзідэнты
ТАА «Шинака Мэбля Бел»
Дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі

ТАА «Шинака Мэбля Бел» (Польшча) зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» 14 снежня 2018 года з інвестыцыйным праектам «Стварэнне шматпрофільнай вытворчасці мэблі». Інвестарам выступіла польская Група кампаній Szynaka.
Праектам прадугледжваецца стварэнне на ўчастку №11 СЭЗ «Гроднаінвест» сучаснай вытворчасці мэблі для жылых памяшканняў (гасціныя, сталовыя, спальні, дзіцячыя пакоі, кабінеты і інш.) розных цэнавых катэгорый ад эканом класа да прэміум-сегмента. Каля 80% прадукцыі будзе пастаўляцца на экспарт.