Усе рэзідэнты

ТАА «ЛакіПэт»

Сельская гаспадарка

г.Гродна, вул.Пучкова, д.46

luckypetbel@gmail.com

Аб кампаніі

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЛакіПэт» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» 15 лістапада 2023 года з інвестыцыйным праектам па стварэнні вытворчасці кормаў для хатніх жывёл.

Інвестыцыйным праектам прадугледжваецца арганізацыя на ўчастку №3 Сектар 1 (раён Каўбасіна) СЭЗ «Гроднаінвест» у г. Гродна вытворчасці сухіх і вільготных кармоў, а таксама розных аксесуараў і натуральных напаўняльнікаў для хатніх жывёл. Пачатак выпуску прадукцыі запланавана на другі квартал 2024 года. Гатовая прадукцыя будзе мець імпартазамяшчальную накіраванасць, а таксама пастаўляцца на экспарт у краіны ЕАЭС.