ТАА «ГАБІ-БЕЛ»
Дрэваапрацоўка, вытворчасць мэблі

Аб кампаніі
ТАА «ГАБІ-БЕЛ» (Польшча) зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» 26 сакавіка 2019 г. з інвестыцыйным праектам «Будаўніцтва мэблевай фабрыкі».
Праектам прадугледжваецца стварэнне ў г. Гродна новага прадпрыемства па вытворчасці мэблі. У рамках праекта запланавана будаўніцтва вытворчых памяшканняў плошчай да 20.000 м2, набыццё высокатэхналагічнага абсталявання, стварэнне ўласнай дрэваапрацоўчай базы і цэха па вытворчасці пелет.
Інвестыцыйны праект з'яўляецца экспартаарыентаваным. Асноўным спажыўцом прадукцыі кампаніі «ГАБІ-БЕЛ», члена групы кампаній GABI Group, стане група кампаній IKEA з рынкамі збыту ў краінах Еўрапейскага саюза і СНД. За перыяд рэалізацыі праекта будзе створана 170 новых працоўных месцаў.