Усе рэзідэнты
ТАА «Біякам Тэхналогія»
Машынабудаванне і металаапрацоўка

Аб кампаніі
«Біякам Тэхналогія» (Беларусь) - кампанія, якая забяспечвае тэхналагічнае і тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчых арганізацый у галіне інавацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі ферм і працаёмкіх працэсаў у жывёлагадоўлі, продажу рабатызаванага абсталявання, гарантыйнага і паслягарантыйнага сэрвіснага абслугоўвання. У кампаніі працуе больш за 250 чалавек, налічваецца 24 структурных падраздзялення, свае вытворчыя, складскія, офісныя памяшканні.
Прадпрыемства рэалізуе праекты ў сферы будаўнічых, прамысловых і бытавых паслуг. Прыкладам такой дзейнасці з'яўляецца вытворчасць:
- вулічных трэнажораў;
- садовай мэблі;
- тратуарнай пліткі;
- таварнага бетону;
- бетонных вырабаў.
«Біякам Тэхналогія» - афіцыйны прадстаўнік больш за 50 вядучых сусветных вытворцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Прадукцыя
- тэхніка для глебаапрацоўкі
- касілкі
- прэсы і абсталяванне для кормазарыхтоўкі
- матэрыялы для ўпакоўкі і захоўвання сенажу, сена, саломы
- прычэпы
- абсталяванне для раздачы кармоў
- кормараздатчыкі самаходныя і прычапныя
- тэхналагічнае абсталяванне для ферм
- лячэбныя кармавыя дабаўкі
- навясное абсталяванне
- пагрузчыкі, трактары, рохлі
- спартыўныя трэнажоры