ААТ «Гродзенскі шклозавод»
Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў
Аб кампаніі
ААТ «Гродзенскі шклозавод» (Беларусь) зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» 20 верасня 2019 г. са інвестыцыйным праектам «Стварэнне вытворчасці шкляной тары з выкарыстаннем інавацыйных энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій».
Праектам прадугледжваецца стварэнне ў г. Гродна новай вытворчасці па выпуску легкаважнай шклатары. Перадумовамі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта паслужылі прагназуемае павелічэнне попыту на шклотару ў сувязі з паступовым абмежаваннем разліву напояў у ПЭТ-бутэльку, а таксама высокая доля імпарту ў сегменце тары з бясколернага шкла.
Гродзенскі шклозавод вырабляе зялёную, аліўкавую, бескаляровую шклотару, ўзорыстую і армаванае шкло. Сярод партнёраў кампаніі найбуйнейшыя спажыўцы шкляной ўпакоўкі Беларусі.