Рэгістрацыя суб'екта гаспадарання

Адміністрацыя СЭЗ «Гроднаінвест» аказвае падтрымку ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта на кожным з яго этапаў. Па прынцыпе «аднаго акна» у нас можна атрымаць прафесійную кансультацыю, знайсці прыдатную пляцоўку для вытворчасці, стварыць кампанію на працягу аднаго днi, стаць рэзідэнтам СЭЗ «Гроднаінвест». Для рэгістрацыі новага суб'екта гаспадарання папярэдне спатрэбіцца:

  1. ўзгадніць назву суб'екта;
  2. вызначыць меркаванае месцазнаходжанне ў межах СЭЗ;
  3. падрыхтаваць абавязковы пакет дакументаў;

Кошт рэгістрацыі суб'екта гаспадарання - 1 базавая велічыня.

Формы заяў і апавяшчэнняў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці суб'екта гаспадарання размешчаны на сайце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Важная інфармацыя для рэгістрацыі (на рускай мове):


Атрыманне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра

У Адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» можна запытаць інфармацыю з Адзінага дзяржаўнага рэгістра (АДР). Кошт гэтай працэдуры - 1 базавая велічыня. Даведка з АДР дзейнічае бестэрмінова, атрымаць яе можна на працягу 5-7 каляндарных дзён. Уся неабходная інфармацыя прадстаўлена ў дакументах (на рускай мове):


Ліквідацыя суб'екта гаспадарання

Для азнаямлення з працэдурай ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання прапануем выкарыстаць прымацаваны файл. Формы заяў і апавяшчэнняў па пытаннях ліквідацыі размешчаны на сайце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.


За дадатковай информацыяй просім звяртацца ў аддзел арганізацыйна-прававы па тэл: +375 152 41-21-57 або e-mail: info@grodnoinvest.by