Рэгістрацыя ў якасці рэзідэнта СЭЗ
Адміністрацыя СЭЗ «Гроднаінвест» аказвае падтрымку ў рэалізацыі праектаў ад стадыі інвестыцыйнай ідэі да развіцця арыентаванай на экспарт вытворчасці. Па прынцыпе «аднаго акна» у нашым бізнес-цэнтры можна атрымаць прафесійную кансультацыю, знайсці падыходзячы зямельны або вытворчы ўчастак, зарэгістраваць кампанію, стаць рэзідэнтам СЭЗ «Гроднаінвест».
Для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта СЭЗ неабходна выканаць наступныя ўмовы:
- з'яўляцца юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам Рэспублікі Беларусь;
- размяшчацца ў межах свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест»;
- прадугледзець бізнес-планам інвестыцыі ў рэалізацыю праекта ў памеры сумы, эквівалентнай €1 млн, або не менш €500 тыс з абавязкам інвеставаць на працягу 3-х гадоў з даты рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта СЭЗ;
- прадугледзець бізнес-планам стварэнне і развіццё вытворчасці, арыентаванай на экспарт;
- падрыхтаваць і прадставіць у адміністрацыю СЭЗ пакет неабходных дакументаў.
Важная інфармацыя для інвестара (на рускай мове):
- 193 KB | PDF Апісанне дзеянняў інвестара для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта СЭЗ
- 165 KB | PDF Пакет дакументаў для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта СЭЗ
- 79.5 KB | DOC Прыкладная структура бізнес-плана інвестыцыйнага праекта
- 338 KB | PDF Інфармацыя аб прадастаўленні зямельнага ўчастка для рэзідэнтаў СЭЗ
- 15.3 KB | DOCX Заяву інвестара на рэгістрацыю ў якасці рэзідэнта СЭЗ
- 233 KB | PDF Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю
За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічнай дзейнасці па тэл: +375 152 41-23-17 або e-mail: invest@grodnoinvest.by.